Знайсці
27.11.2020 / 22:19РусŁacБел

Лукашэнка пра справу Бандарэнкі: Доктар Сарокін скінуў на Tut.by сфальсіфікаваны дакумент

Лукашэнка расказаў некаторыя падрабязнасці аб справе доктара Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Арцёма Сарокіна, звязанай са смерцю Рамана Бандарэнкі.

Сарокін раней перадаў прэсе медыцынскія дакументы загінулага мінчука і стаў фігурантам крымінальнай справы за разгалашэнне медыцынскай таямніцы.

«На раніцу Сарокін гэты скідае на Tut.by дакумент фальсіфікаваны, што ў яго нуль праміле (і вось некаторыя тут стаяць — посцяцца з гэтым нуль праміле). І навошта гэта рабіць, навошта ты фальсіфікуеш гэтыя факты? Ну быў нападпітку, быў п'яны — навошта? І ніхто на яго не ціснуў. Слухайце, каб не было ніякага ціску, не парушайце закон», — распавёў Лукашэнка ў эфіры БТ-1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930