Затрымалі былога следчага Яўгена Юшкевіча
Цяпер Яўген Юшкевіч на Акрэсціна. Яго затрымалі ўчора каля 22:00 гадзін.
Яўген Юшкевіч родам з Магілёва. У 2012 годзе скончыў юрфак БДУ, два гады працаваў пазаштатным супрацоўнікам у следстве мінскай пракуратуры, потым яшчэ пяць — следчым, але потым сышоў з пасады старшага следчага аддзела па расследаванні эканамічных злачынстваў упраўлення СК па Мінску.
Потым Яўген сышоў у андроід-распрацоўшчыкі, а летам 2020 года стаў ініцыятарам праекта bychange.me, які «дапамагае ў навучанні, перападрыхтоўцы сілавікоў, дзяржслужачых і проста людзей, якія былі звольненыя або якія пайшлі з працы па меркаваннях сумлення», піша Tut.by.
Яўген таксама актыўна вёў твітар, дзе выказваўся аб сітуацыі ў Беларусі і аб працы сілавых структур. Цяпер яго акаўнт недаступны.