Знайсці
25.11.2020 / 10:43РусŁacБел

«Я гатовы». Біскуп Касабуцкі не выключае, што супраць яго могуць завесці крымінальную справу

catholic.by

Біскуп Юрый Касабуцкі, генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які ў адсутнасць арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якога не пускаюць у Беларусь, выконвае абавязкі яе кіраўніка, не выключае, што супраць яго могуць распачаць крымінальную справу. Пра гэта ён напісаў у фэйсбуку.

«Не выключаю, што неўзабаве да пераліку катэгорый людзей, якія сядзяць за кратамі, будуць далучаныя і святары, біскуп, — напісаў Касабуцкі. — Рэпрэсіі працягваюцца, працягваюцца допыты, і магчыма завядзенне крымінальнай справы ў дачыненні да мяне і а. Сергія [Лепіна]. Я гатовы».

Раней біскуп Касабуцкі асудзіў знішчэнне сілавікамі народнага мемарыяла Рамана Бандарэнкі ў Мінску.

Гэтыя словы абурылі Аляксандра Лукашэнку, які загадаў разабацца і з ім, і з кіраўніком інфармацыйнага аддзела БПЦ Сяргеем Лепіным, які таксама выказаўся на гэту тэму. На наступны дзень Генпракуратура афіцыйна папярэдзіла Касабуцкага і Лепіна «аб недапушчальнасці парушэння закона».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930