Знайсці
25.11.2020 / 10:25РусŁacБел

Памерла сябра БСДП (Грамада) Марыя Аліева

24 лістапада на 68-м годдзе пайшла з жыцця Марыя Рыгораўна Аліева. Пра гэта ў фэйсбуку напісаў старшыня БСДП (Грамада) Ігар Барысаў.

Ён напісаў, што Марыі Аліевай стала блага падчас тэлефоннай размовы і яна згубіла прытомнасць.

«Дактары паўгадзіны змагаліся за яе жыццё і справабавалі яе рэанімаваць, аднак аслаблены арганізм не справіўся…

Летась яна перанесла інсульт, аднак не магла быць абыякавай да таго, што адбываецца ў краіне. Марыя Рыгораўна казала, што не можа проста сядзець, бо знаходзячыся ў пастаянным руху яна жыве. Яна лічыла, што сваёй актыўнасцю яна набліжае дзень нашай перамогі…

Для старой партыйнай гвардыі Марыя Рыгораўна была паважаным чалавекам. Партыйная актывістка, прафсаюзны лідар… Для новай хвалі яна стала адным з сімвалам пратэснай Серабранкі. Яе шмат хто ведаў і прыслухоўваўся да яе словаў, яна ўмела матываваць людзей…

Яе кватэра стала фактычным штабам мікрараёна. Да яе асабіста прыхадзілі міліцыянты, каб дамаўляцца, бо ведалі, каго будзе слухаць народ і за кім ён пойдзе.

Марыя Рыгораўна не прапускала і маршы пенсіянераў… Толькі ёй на вясёлае вітанне АМАПу «Хлопчыкі, Жыве Беларусь!» яны, сціснуўшы зубы, адказвалі: «Жыве!»

Яркая, ініцыятыўная, бясстрашная і прамалінейная — яна была прыкладам жаночага лідарства і актывізму.

Да апошняга ўздыха яна была разам з партыйцамі, і апошні, хто чуў яе голас, быў партыец. Яе моцна ўсхваляваў і раз’юшыў факт атрымання пратакола, які быў складзены на яе дачку за ўдзел у мітынгу 25 кастрычніка. Яе вінавацілі па вядомым арт. 23.34 за ўдзел у несанкцыяваным мітынгу… З гэтым перажываннем яна не справілася…

Развітанне з Марыяй Аліевай адбудзецца ў чацвер 26 лістапада 2020 г. з 10:00 да 11:00 у Доме смутку па вул. г. Мінск, вул. Куляшова, 12.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера