Знайсці
25.11.2020 / 08:53РусŁacБел

У Расіі заявілі пра магчымы перагляд адказнасці Сталіна на Катынскія расстрэлы. Пасольства Польшчы абурылася

Амбасада Польшчы ў Маскве распаўсюдзіла ў аўторак вечарам заяву, у якой выказала «зьдзіўленьне» ідэяй некаторых дэпутатаў Дзяржаўнай думы Расеі перагледзець цяперашнюю афіцыйную пазыцыю краіны наконт расстрэлу польскіх афіцэраў у Катыні, піша «Радыё Свабода».

У заяве паведамляецца, што ў сярэдзіне лістапада ў Цьвярской вобласьці Расейскае ваенна-гістарычнае таварыства арганізавала канфэрэнцыю, прысьвечаную расейска-польскім адносінам. На ёй, як адзначае польскі бок, «прагучалі выказваньні, накіраваныя на непрызнаньне адказнасьці НКВД за Катынскае злачынства».

У амбасадзе Польшчы адзначылі, што мерапрыемства было адобрана афіцыйнымі прадстаўнікамі расейскай Дзярждумы, якія самі прымалі ўдзел у канфэрэнцыі і заявілі аб магчымым ануляваньні дакумэнта ад 26 лістапада 2010 году, у якім Расея пацьвердзіла адказнасьць СССР і Сталіна за масавае забойства палякаў. У прыватнасьці, дэпутат Дзярждумы Чэпа сказаў, што гатовы асабіста выступіць з ініцыятывай адмяніць дакумэнт.

Польскі дыплямат Лукаш Цудны, які падпісаў заяву польскага пасольства, падкрэсьліў, што «трэба засяродзіцца на абароне гістарычнай праўды пра Другую сусьветную вайну», а таксама «нагадваць пра адказнасьць НКВД» за расстрэл у Катыні.

Масавыя пахаваньні ахвяр сталінскіх рэпрэсій у навакольлях вёскі Меднае Цьвярской вобласьці былі выяўленыя ў жніўні 1991 году. Гісторыкі і сьледчыя ўстанавілі, што сярод пахаваных целаў — парэшткі больш за 6 тысяч палонных польскіх вайскоўцаў, расстраляных вясной 1940 году ў вёсцы Катынь Смаленскай вобласьці паводле сакрэтнага рашэньню ВКП (б) і Сталіна. Тады за два месяцы былі забітыя амаль 22 тысячы палякаў.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930