Знайсці
23.11.2020 / 12:15РусŁacБел

У Веткаўскім раёне дзеці спазніліся на апошні аўтобус і пайшлі дахаты — 40 кіламетраў

У Веткаўскім раёне трое дзяцей спазніліся на апошні аўтобус. Да дома, а гэта каля 40 км, збіраліся дабірацца самастойна, паведамляе абласная міліцыя.

Увечары 21 лістапада экіпаж ДАІ Веткаўскага РАУС працаваў за горадам. На абочыне дарогі супрацоўнікі ўбачылі траіх дзяцей. Яны, размахваючы флікерам, спрабавалі спыніць машыны.

Супрацоўнікі пад'ехалі да дзяцей. Аказалася, што старэйшаму 15 гадоў, малодшым — 8 і 9 гадоў. Дзеці распавялі, што жывуць у Свяцілавічах. Былі ў гасцях у бабулі ў Ветцы, але спазніліся на апошні аўтобус.

Мабільных тэлефонаў у школьнікаў не было, і патэлефанаваць дарослым яны не маглі.

Таму вырашылі дабірацца ў родную вёску самастойна. Супрацоўнікі ДАІ давезлі дзяцей да дома, там іх ужо чакалі ўсхваляваныя бацькі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера