Знайсці
23.11.2020 / 10:49РусŁacБел

Выкладчыцу БДУІР затрымалі, калі гуляла з сабакам і зрабіла заўвагу сілавікам

22 лістапада была затрыманая ў Мінску старшы выкладчык кафедры інжынернай псіхалогіі і эрганомікі БДУІР Юлія Пашкоўская, паведамляе dev.by са спасылкай на тэлеграм-канал Мірны БДУІР.

Выкладчыцу затрымалі ў двары ўласнага дома, калі яна выгульвала сабаку і ішла з сяброўкай да суседняга дома, каб сустрэць дзіця. Юлія Пашкоўская выказалася наконт таго, што дзеці баяцца самастойна ісці дадому, калі па двары бегаюць «касманаўты». У выніку яе затрымалі разам з сабакам і павезлі спачатку ў Першамайскі РУУ, а потым на Акрэсціна.

Юлія Пашкоўская — адна з удзельніц страйку супрацоўнікаў БДУІР. Таксама яна была адной з відэазваротаў да беларусаў з заклікам паступаць па сумленні.

Гэта не першае затрыманне выкладчыкаў БДУІР за апошні час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930