Даслаць навіну
Знайсці
21.11.2020 / 14:29

Новая «Наша гісторыя». Ларыса Геніюш, гераіня Беларусі

Павялічыць

Выйшла новая «Наша гісторыя» (№10). Яе тэма — Ларыса Геніюш.

Ларыса Геніюш стала прыкладам, як можна выжыць ва ўмовах бесчалавечнага рэжыму і не зламацца. Гэтая беларуска так і не прыняла савецкага грамадзянства. Вернасць ідэалам зрабіла яе маральным магнітам свайго часу. Адкуль узялася такая сіла ў звычайнай дзяўчыны з фальварка Жлобаўцы, што каля Ваўкавыска, піша Андрэй Скурко.

А вось іншыя цікавыя тэмы з нумара:

Павялічыць

Агент Шквал і агент Арэф’еў. Як КГБ атачаў Ларысу Геніюш сексотамі, на якіх яна не магла і падумаць. Піша гісторык Зміцер Дрозд

Удава і генералы. Як пала дыктатура на Філіпінах

Правільны пармезан слухаюць. Піша Андрэй Дзмітранок

«Партыя рэфарматараў зайшла так далёка, што ўжо не магла спыніцца». «План Герцберга» мусіў выратаваць Рэч Паспалітую, але насамрэч яе загубіў. Піша Цімох Акудовіч

Ведаў 20 моў, а даследаваў беларускую. Пра Пятра Бузука расказвае яго ўнучка Кацярына Шашытайшвілі

Бізнэс-геній XVIII стагоддзя. Пра сіротку Ганну Сангушка, якая створыць багацце Радзівілаў, піша Яна Макоўская

«Калі перастану лятаць, адкрыю ў Ялце чабурэчную». Лётчык-ас Амет-Хан Султан — герой крымскіх татар. Піша Разалія Александровіч

Паляўнічы за скарбамі фараонаў Міхал Тышкевіч. Піша кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі

Энгельс і Маркс. Гісторыя вялікага сяброўства. Піша Анатоль Сідарэвіч

І яшчэ паўтара дзясятка тэмаў.

Дык падпісвайцеся (гэта можна рабіць і анлайн) — і будзеце штомесяц чытаць захапляльнае беларускамоўнае выданне. «Наша гісторыя» апавядае пра беларускую гісторыю цікава, а пра сусветную — з беларускіх пазіцый.

Чытайце таксама: Падпіска анлайн: атрымайце часопісы з дастаўкай дахаты. «Наша гісторыя», а малым — «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!»

Нагадаем, што праз падпіску — самая нізкая цана на наша выданне.

Падпіска на месяц каштуе 5,11 рубля, на паўгода — 30,66 рубля. З улікам росту цаны ў розніцу за паўгода падпіскай вы ашчадзіце 5 рублёў. А для нас падпіска таксама найбольш выгадная.

А хто не падпісаны, той хай пытаецца часопіс у шапіках і крамках «Белсаюздрука» або на поштах. А таксама вось агульны спіс кнігарань, дзе можна знайсці наш часопіс у розных гарадах:

Мінск

«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро «Плошча Якуба Коласа», пр. Незалежнасці, 58)

«Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)

«Акадэмкніга» (на станцыі метро «Акадэмія навук»)

Філіял «Акадэмкнігі» на вул. Багдановіча, 46

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41-42 і 44-45

«Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9)

ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Kniganosha.byHalijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня» (вул. Кірава, 3)

ды іншыя

Брэст

«Князь Вітаўт» (Kniaz.by)

ды іншыя

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) 

Віцебск

«Светач» (вул. Кірава, 10)

ды іншыя

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73)

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) 

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) 

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) 

«Усход» (вул. Кірава, 4) 

Пінск

«Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Вільня

Пабачыць можна ў шапіку беларускай парафіі касцёла ў Зарэччы (Ужупіс), ён працуе ў нядзелі, падчас службы

Варшава

Пабачыць можна ў Беларускім доме (13/3, Wiejska)

Нагадваем, што наш часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Падпісны індэкс 00469

Прычым па падпісцы часопіс абыходзіцца танней, чым у крамах і кіёсках.

Павялічыць

Якія прынцыпы часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30