Даслаць навіну
Знайсці
21.11.2020 / 10:44

Максім Баграцоў: Каля 40% маленькіх кампаній у працэсе выхаду з Беларусі

Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця прыпыніў фінансаваньне праектаў у дзяржаўным сэктары Беларусі. Гэта значыць, што ўлады Беларусі страцілі сотні мільёнаў даляраў падтрымкі. Чым гэта пагражае эканоміцы, у эфіры «Настоящего времени» разважаў сябра Каардынацыйнай рады Максім Баграцоў, піша «Радыё Свабода».

Самае галоўнае, што гэта значыць, — гэта страта даверу да таго, што адбываецца ў Беларусі. У нас усё яшчэ дастаткова высокі ўзровень дзяржаўных прадпрыемстваў. Зразумела, што гэта тычыцца іх у найперш.

Але насамрэч гэта бʼе па ўсіх. Уявіце, калі б гэта былі вашыя грошы, зь якім бы адчуваньнем вы нават прыватніку аддавалі б сёньня грошы ў Беларусі?

Адзін з нашых хабаў правёў апытаньне: каля 40% маленькіх кампаній у працэсе выхаду зь Беларусі.

У сэктары тэлекамунікацыі і інфармацыйных тэхналёгій у верасьні рост па інэрцыі быў 9,1%, у кастрычніку быў 1,9% рост ВУП. Гэта адна зь дзьвюх індустрый, якая забясьпечвае нейкі рост ВУП. Астатнія індустрыі ўвогуле не паказваюць рост ВУП.

Калі няма базавай бясьпекі, то няма даверу ні ў насельніцтва — яны здымаюць грошы з рахункаў банкаў, — ні ў інстытуцыянальных інвэстараў, як ЭБРР, ні ў якіх-колечы іншых інвэстараў, якія могуць інвэставаць усярэдзіне краіны. Ва ўсіх настрой аднолькавы. Не забывайцеся яшчэ, што Fitch Ratings таксама на мінулым тыдні панізіў рэйтынг Беларусі.

Пакутуюць у першую чаргу тыя самыя людзі, якія ўсё яшчэ падтрымліваюць па інэрцыі Аляксандра Рыгоравіча: старэйшае пакаленьне, зь нейкіх аддаленых рэгіёнаў. У гэтым ёсьць іронія.

Ёсьць адчуваньне, што паціху разаграецца ўжо друкарскі станок. У нас насамрэч у некаторых інстытутах улады працуюць дастаткова прафэсійныя людзі, у прыватнасьці, у Нацыянальным банку, і бачна, што намагаюцца гэта рабіць у апошнюю чаргу. Але я думаю, што рэзэрваў хутка не застанецца. Ім трэба гэта ўжо сёлета — дзесьці плюс-мінус да канца году. Тут няма дакладнай даты. Але да канца году яшчэ трэба пераглядаць цэны на энэрганосьбіты, таму сьнежань нас чакае цікавы.

* * *

Максім Баграцоў адпрацаваў у EPAM 23 гады, прайшоўшы шлях ад праграміста да старшага віцэ-прэзыдэнта, адказнага за тэхналягічныя рашэньні. Ён шмат гадоў пражыў за межамі Беларусі, але захаваў беларускі пашпарт. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў ён сышоў у бестэрміновы адпачынак і далучыўся да Каардынацыйнай рады.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30