Знайсці
20.11.2020 / 20:15РусŁacБел

Лукашэнка пра нацыянальны сцяг: Адкрыта гавару, што гэта фашысцкая сімволіка

Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што з'яўляецца інтэрнацыянальным чалавекам, які выступае за мір і згоду паміж народамі і прадстаўнікамі розных рэлігій.

«Я ж не хаджу пад фашысцкімі БЧБ-сцягамі. І адкрыта гавару, што гэта фашысцкая сімволіка. І хто ўнёс гэта пытанне на рэферэндум — ваш пакорны слуга, калі ў нас былі БЧБ-сцягі, якія нацыяналісты праціснулі, — заўважыў Лукашэнка. — Я катэгарычна пярэчыў. Але выбралі, я стаў прэзідэнтам і імгненна ўнёс вам на рэферэндум: вырашыце, вось — адна сімволіка, вось — другая. Пераважная большасць падтрымала цяперашнюю дзяржаўную сімволіку. Якія да мяне пытанні?»

«І потым, партрэтаў Лукашэнкі пад БЧБ-сцягамі не было, а Гітлера — былі. І мы паказваем гэта. І хто мог бы падумаць, што тэатр Янкі Купалы, які быў у гады вайны ўвешаны БЧБ-сцягамі, будзе пад гэтымі сцягамі ў бягучым годзе. Вы што, хочаце сказаць, што я павінен быў гэта цярпець у цэнтры Мінска. Мы ўстаронім гэту фашысцкую сімволіку з нашага грамадства, зробім гэта прыгожа. І перш за ўсё растлумачваючы, што гэтага нельга рабіць. Наша краіна больш за ўсіх пацярпела ад вайны», — дадаў ён.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера