Знайсці
20.11.2020 / 18:51РусŁacБел

Алексіевіч абвергла заяву аб роспуску Каардынацыйнай рады, якую СМІ прыпісалі ёй

У СМІ зьявілася інфармацыя аб тым, што Каардынацыйная рада беларускай апазыцыі больш ня дзейнічае, створаная новая рада, імёны сябраў якой трымаюцца ў таямніцы для іх абароны, піша «Свабода».

Пра гэта ў прыватнасьці са спасылкай на нобэлеўскую ляўрэатку Сьвятлану Алексіевіч, якая зьяўляецца сябрай Прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, напісала нямецкае выданьне Spiegel, якую пазьней працытавалі расейскія СМІ.

«Каардынацыйнай рады апазыцыі больш няма. Яе сябры альбо былі, альбо знаходзяцца ў турме, былі выгнаныя з краіны або ўцяклі. Створаная новая рада, імёны яе сябраў трымаюцца ў сакрэце для іх бясьпекі. Зносіны вядуцца праз сацыяльныя сеткі», — цытуюць Алексіевіч.

У інтэрвію «Свабодзе» Алексіевіч абвергла гэтую цытату.

«Гэта глупства, гэта зусім ня так, — сказала Алексіевіч. — Шмат новых людзей запісваецца ў Каардынацыйную раду, ёсьць там кіроўны орган. Увесь наш рух працягвае працу. І там зьявіліся новыя людзі, як Баграцоў. І іншыя людзі туды ўваходзяць, але іх імёны не агучваюцца».

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930