Знайсці
19.11.2020 / 17:36РусŁacБел

Кіраўнік Цэнтральнага раёна Мінска: Пільную ўвагу ўдзялім новым жылым кварталам

Як будуць забяспечваць грамадскі парадак і бяспеку грамадзян у Цэнтральным раёне, карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» распавёў кіраўнік адміністрацыі Дзмітрый Пятруша.

— У Цэнтральным раёне адбылося пасяджэнне адміністрацыі, на якім абмеркавалі праблемныя пытанні, а таксама пазначылі месцы, якія патрабуюць асаблівай увагі. Было прынята рашэнне, якое ўстанаўлівае адказных службовых асоб і структурныя падраздзяленні, якія будуць рэалізоўваць план дадатковых мерапрыемстваў па забеспячэнні парадку і бяспекі з улікам асаблівасцяў раёна, — растлумачыў Пятруша. — Пільную ўвагу прысвяцім новым мікрараёнам, дзе грамадзяне найбольш актыўна выказваюць сваю пазіцыю. Напрыклад, з пачатку жніўня гэтага года ад іх дзеянняў толькі наш раён панёс страты на суму каля 120 тысяч рублёў. У такіх месцах рэгулярна будзем праводзіць маніторынг і пры неабходнасці аператыўна наводзіць парадак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930