Знайсці
19.11.2020 / 16:00РусŁacБел

Марыя Васілевіч распавяла, на каго будзе распаўсюджвацца норма аб страце беларускага грамадзянства

Сёння дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні законапраект аб змяненні закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». Член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Марыя Васілевіч, якая прадстаўляла законапраект, патлумачыла, што пытанне аб страце беларускага грамадзянства можа ініцыявацца пры сукупнасці сур'ёзных падстаў, піша БелТА.

Па словах М. Васілевіч, гаворка ідзе толькі пра тых, хто парушыў узятыя пры набыцці грамадзянства абавязацельствы выконваць і паважаць Канстытуцыю Беларусі.

Гэта замежнікі або асобы без грамадзянства, якія атрымалі яго ў выніку прыёму ў грамадзянства, у парадку рэгістрацыі, з прычыны аднаўлення ў грамадзянстве або па падставах, прадугледжаных міжнароднымі дамовамі Беларусі.

Дэпутат звярнула ўвагу на тое, што норма аб страце грамадзянства не будзе распаўсюджвацца на грамадзян Беларусі, якія нарадзіліся ў межах яе сучаснай тэрыторыі або якія з'яўляліся грамадзянамі былога Савецкага Саюза і атрымалі беларускае грамадзянства.

Акрамя таго, удзел чалавека ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне цяжкай шкоды інтарэсам рэспублікі павінен пацвярджацца прысудам суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930