Даслаць навіну
Знайсці
19.11.2020 / 13:54

Кіраўнік ГУБАЗіКа Карпянкоў узначаліў унутраныя войскі і стаў намеснікам міністра ўнутраных спраў

Павялічыць

БелТА

Генерал-маёр Юрый Назаранка прызначаны сёння на пасаду першага намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі, паведамляе прэс-служба МУС. Раней займаў пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі.

А Мікалай Карпянкоў стаў намеснікам міністра ўнутраных спраў — камандуючым унутранымі войскамі.

Павялічыць

Tut.by

Раней ён займаў пасаду начальніка Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Рэспублікі Беларусь.

Генадзь Казакевіч — захоўвае пасаду намесніка міністра (але без прыстаўкі «першы» і застаецца начальнікам крымінальнай міліцыі).

Палкоўнік Андрэй Любімаў прызначаны на пасаду начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама. Раней ён займаў пасаду першага намесніка начальніка ГУУС Мінгарвыканкама — начальніка крымінальнай міліцыі.

«Сутнасць цяперашніх прызначэнняў і перастановак у тым, што мы надаём большае значэнне ў МУС сістэме грамадскай бяспекі. Вы, напэўна, гэта заўважылі. Тут ніхто не павінен быць у крыўдзе з ранейшых намеснікаў (міністра ўнутраных спраў, асабліва першага: няма таго, што мы не давяраем камусьці). Проста, зыходзячы з нашага досведу, сітуацыі ў краіне, апошніх падзей, мы пераконваемся і разумеем, што і ў будучыні грамадская бяспека будзе найважнейшым напрамкам працы для нашай міліцыі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30