Знайсці
19.11.2020 / 09:50РусŁacБел

Чэмпіёнка свету па лёгкай атлетыцы Марына Арзамасава пазбавілася працы з-за сваёй пазіцыі

Чэмпіёнка свету па лёгкай атлетыцы Марына Арзамасава ўчора паведаміла ў сваім Instagram, што пазбавілася працы (у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі). Нягледзячы на тое што раней яна адклікала свой подпіс пад лістом спартоўцаў да ўладаў.

— Заўтра пачынаю новае жыццё. Жыццё без працы, без фінансавання і без пэўнай мэты. Не так я сабе ўяўляла сваю шчаслівую будучыню, калі шчыра… Але трапанне нерваў і пастаяннае торганне за гэтыя месяцы ўжо надакучылі, — напісала Арзамасава.

Раней Арзамасава адклікала подпіс пад лістом спартыўнай грамадскасці з патрабаваннямі да ўладаў.

«Я стамілася нервавацца, баяцца і перажываць, — казала яна. — Адбываюцца незразумелыя і складаныя працэсы. Я хачу працягваць жыць у гэтай краіне, займацца спортам альбо працаваць у спартыўнай сферы. […] Мне проста распавялі пра мае далейшыя перспектывы. Яны мне, вядома ж, не спадабаліся. Гэта цалкам выснова адусюль. Я працую ў спартыўным камітэце Узброеных сіл, таму разумела, што мяне могуць «адправіць у боты». Пры гэтым я нават больш, чым упэўненая, што адкліканне подпісу ўжо не дапаможа і я пайду пад санкцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930