Знайсці
19.11.2020 / 09:21РусŁacБел

Першы энергаблок БелАЭС аднавіў працу

Першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ля Астраўца ўключаны ў сетку.

Гэта зроблена пасля правядзення работ па замене трансфарматараў напружання ў вымяральных ланцугах генератарнага выключальніка, а таксама выпрабаванняў цеплаэнергетычнага абсталявання, неабходных вымярэнняў і даследаванняў, паведамляе Мінэнерга ў сваім тэлеграм-канале.

Уключэнне энергаблока ў сетку і набор нагрузкі праведзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхналагічнага рэгламенту бяспечнай эксплуатацыі без заўваг.

Рэактар першага энергаблока працуе на магутнасці 40% ад намінальнай. Працягваюцца выпрабаванні сістэм і абсталявання энергаблока. Згодна з графікам збудавання БелАЭС да этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі першага энергаблока плануецца пачаць у снежні, паведамляе Мінэнерга.

Нагадаем, што АЭС урачыста адкрыў 7 лістапада, але 9 лісітапада праца была прыпынена з-за паломкі таго самага абсталявання.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера