Знайсці
18.11.2020 / 20:30РусŁacБел

У Янаве судзілі настаўніцу за прагулку з БЧБ-парасонам. Сведкам быў яе былы вучань

Школьная настаўніца з Янава Алена Пуцыковіч атрымала 1485 рублёў штрафу за прагулку па горадзе з бел-чырвоным парасонам. Адным са сведкаў на судзе быў супрацоўнік міліцыі, у якога ў свой час Алена Мікалаеўна выкладала, піша Tut.by.

Алена Мікалаеўна (у першым шэрагу другая злева) на судзе. Фота: «Першы Рэгіён»

Алена Мікалаеўна Пуцыковіч — выкладчык з амаль 30-гадовым педагагічным стажам. У іванаўскай школе яна выкладае рускую мову і літаратуру. Раней у судах настаўніца не была, затое са жніўня яе выклікалі ўжо тройчы. За ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі ёй ужо далі штрафаў на 100 базавых велічынь (2700 рублёў).

Апошні раз Алену Мікалаеўну судзілі 11 лістапада. Падставай для разбіральніцтва стаў шпацыр па Янаве ў нядзелю 25 кастрычніка. У той дзень каля 20 жыхарак райцэнтра прайшлі па вуліцы Савецкай. У двух з іх у руках былі бел-чырвоныя парасоны, у адной — толькі чырвоны.

Пазней на некаторых удзельніц прагулкі склалі пратаколы. Алене Мікалаеўне — за заклікі і ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, а таксама непадпарадкаванне патрабаванню супрацоўніка міліцыі.

11 лістапада справу настаўніцы разгледзелі ў судзе.

Сведкам на судзе выступаў старшы інспектар Янаўскага РАУС. У свой час Алена Мікалаеўна выкладала яму рускую мову і літаратуру. Суд прызнаў Алену Мікалаеўну вінаватай і прызначыў ёй 55 базавых велічынь штрафу (1485 рублёў). Яшчэ адна ўдзельніца прагулкі, Марына Кіявец, атрымала 30 базавых (810 рублёў).

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера