Знайсці
18.11.2020 / 08:40РусŁacБел

У Новай Баравой аднавілі падачу вады

Мінчукі за тры дні прывезлі ў Новую Баравую сотні, калі не тысячы бутэлек з вадой

У «Новай Баравой» аднавілі падачу халоднай і гарачай вады.

У чаце НБ пішуць, што на некаторых вуліцах напор добры, недзе слабейшы, і вада пакуль з прымешкай іржавага колеру, але ідзе.

Вада з'явілася пад раніцу «Пакуль не рызыкуем яе піць, чакаем, але рады», — пішуць у чаце. Іншыя ў адной з кватэр пацвердзілі інфармацыю з мясцовых чатаў.

Нагадаем, гарачая і халодная вада адсутнічала ў Новай Баравой з 15 лістапада.

Раней выказвалася меркаванне, што адключэнне вады — гэта помста жыхарам мікрараёна за пратэстныя настроі і белы-чырвона-белыя сцягі на вокнах.

Учора ў Новай Баравой прапала на пару гадзін ацяпленне. А ў аўторак у школе адмянілі заняткі.

Цікава, што чат салідарнасці з Новай Баравой за суткі сабраў 19 тысяч удзельнікаў. Людзі прапаноўвалі свае кватэры, каб жыхары раёна памыліся, памылі адзенне, пераначавалі, прапаноўвалі абагравальнікі. Гэтыя дні вазілі ў Новую Баравую бутэлькі з вадой. Мінчукі праявілі велізарную салідарнасць.

«Рабяты, вы выстаялі! Яшчэ адным прыкладам моцы духу і салідарнасці стала ў нашай новай Беларусі больш!» — пішуць у чаце.

Адметна, што на праблему ўчора «звярнуў увагу» і Лукашэнка, які загадаў разабрацца Качанавай і Барсукову.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930