Знайсці
17.11.2020 / 12:57РусŁacБел

У Гродне памёр былы трэнер «Нёмана» Сяргей Няфёдаў. У яго быў каранавірус

vk.com

У Гродне на 61-м годзе жыцця памёр футбаліст, экс-абаронца Гродзенскага «Хіміка» і былы трэнер «Нёмана» Сяргей Няфёдаў. Паводле інфармацыі Tut.by, у яго быў каранавірус і праблемы сардэчна-сасудзістага профілю.

Сяргей Няфёдаў гуляў за часамі СССР у клубе другой лігі «Хімік». У 1980 годзе гуляў за дубль мінскага «Дынама». У сезонах 1990−91 і 1991−92 гуляў за польскую «Ягелонію» з Беластока. У 2000 годзе быў галоўным трэнерам мастоўскага «Нёмана». У 2005-м — галоўным трэнерам і начальнікам гродзенскага «Нёмана».

Сяргей Няфёдаў з’яўляецца найлепшым пенальцістам у гісторыі гродзенскага футбола — 38 з 55 мячоў ён правёў з адзінаццаціметровай адзнакі. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера