Даслаць навіну
Знайсці
16.11.2020 / 20:01

«На каталцы вазіў супрацоўнік РУУСа». Збіты пры затрыманні акцёр фільма «Купала» з пераломам ляжыць у бальніцы

Ілля Ясінскі — акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і выканаўца ролі Вацлава Ластоўскага ў фільме «Купала». Пасля затрымання 15 лістапада збіты акцёр трапіў у бальніцу хуткай дапамогі. Ён расказаў «Нашай Ніве», што адбылося.

Павялічыць

Фота Максіма Карасцялёва

Іллю затрымалі ў Мінску днём. Спачатку збівалі ў бусе, пасля ў аўтазаку. Чаму да яго было такое жорсткае стаўленне, мужчына не ведае. «Беларуская латарэя», — жартуе.

У Маскоўскае РУУС яго прывезлі недзе а 15-й гадзіне. 

«Нас там было чалавек 60. Збітых няшмат, некалькі чалавек. Мне пачала балець паясніца. Я ледзь хадзіў, міліцыянты трымалі пад руку», — падзяліўся акцёр.

Ён папрасіў выклікаць хуткую. У аддзяленні міліцыі прабыў з гадзіны дзве. Кажа, супрацоўнікі там былі стомленыя бясконцым складаннем пратаколаў.

«Калі вы перастанеце ўжо хадзіць?» — пыталіся ў затрыманых.

На хуткай Іллю забралі разам з іншым мужчынам. Усю дарогу іх суправаджаў канвой.

«На каталцы мяне вазіў супрацоўнік РУУСа. Казаў, што мы з ім як у фільме «1+1», толькі травой не падзеліцца», — згадвае Ілля.

Пераломы адросткаў двух пазванкоў — такі дыягназ паставілі дактары. Найбліжэйшыя 5-7 дзён Ілля правядзе ў бальніцы. Зрастацца пераломы будуць паўтара-два месяцы, увесь гэты час таксама будзе патрэбны пакой.

«Яшчэ ў мяне сінюшчыя ногі прыгожыя, як фарбай памаляваныя», — іранізуе Ілля.

Найбліжэйшы спектакль у РТБД — «Кар’ера доктара Рауса» — пройдзе без яго.

«Кажуць, на маім месцы будзе пусты інвалідны вазок. Калегі прынамсі абмяркоўвалі такую ідэю, спыталі, як я стаўлюся. Я сказаў, што буду падтрымліваць любое выказванне».

Ілля трымаецца бадзёра.

«Можаце зламаць хрыбціну, але дух не зламаеце», — кажа ён.

Чытайце таксама: «Калі твайго калегу пакалечылі, гэта сорам — выходзіць на сцэну». Акцёры РТБД расказалі пра сваё звальненне

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30