Знайсці
16.11.2020 / 16:56РусŁacБел

Амерыканская вакцына ад каранавіруса паказала амаль 95-працэнтную эфектыўнасць пасля 3-й фазы выпрабаванняў

trialsitenews.com

Трэцяя фаза выпрабаванняў вакцыны ад каранавіруса mRNA-1273 амерыканскай кампаніі Moderna паказала эфектыўнасць прэпарата на ўзроўні 94,5%. Пра гэта паведамляецца на сайце распрацоўшчыка са спасылкай на звесткі экспертаў Савета па маніторынгу бяспекі звестак (DSMB), піша lenta.ru.

У выпрабаваннях узялі ўдзел больш за 30 тысяч чалавек, заражэнне каранавірусам на прамежкавым этапе было выяўлена ў 95 чалавек. Адзначаецца, што 90 выпадкаў прыйшлося на кантрольную групу, прадстаўнікам якой уводзілі плацэба. Такім чынам, сярод тых, хто сапраўды атрымаў вакцыну ад COVID-19, заразіліся толькі пяць чалавек. Большасць удзельнікаў даследавання перанеслі вакцынацыю без якіх-небудзь прыкметных наступстваў.

Генеральны дырэктар Moderna Стэфан Бансель заявіў аб паваротным моманце ў распрацоўцы прэпарата. «Гэта паваротны момант у распрацоўцы нашай вакцыны. Вынік прамежкавага аналізу даў нам першае клінічнае пацверджанне таго, што наша вакцына можа прадухіляць захворванне на COVID-19, у тым ліку ў цяжкай форме», — сказаў ён.

Раней амерыканская фармацэўтычная кампанія Pfizer і яе нямецкі біятэхналагічны партнёр BioNTech абвясцілі аб паспяховай трэцяй фазе клінічных выпрабаванняў вакцыны BNT162b2 ад каранавіруса. Трэцяя фаза прадэманстравала эфектыўнасць вакцыны больш чым у 90% падыспытных.

У Расіі зарэгістраваныя дзве вакцыны. Яны распрацаваныя Цэнтрам Гамалеі і навуковым цэнтрам Расспажыўнагляду «Вектар». Абодва прэпараты атрымалі рэгістрацыю да завяршэння трэцяй стадыі клінічных выпрабаванняў. Гэта выклікала крытыку з боку расійскіх і замежных спецыялістаў.

Вакцыну Pfizer назвалі на 90% эфектыўнай ад COVID-19, паводле звестак прамежкавага аналізу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930