Даслаць навіну
Знайсці
16.11.2020 / 13:56

«Не кладзіце кветкі, інакш мы будзем вымушаныя вас затрымаць»

Павялічыць

Месца, адкуль забралі Рамана Бандарэнку. Да і пасля зачысткі.

Павялічыць

Піша чытачка «Нашай Нівы», якая прывезла кветкі на «Плошчу Перамен»:

«Двор Рамана пусты і голы. Ніводнага лістка ад былых дзясяткаў тысяч кветак. Ходзяць парамі міліцыянты. Стаіць сіні аўтобус з чорнымі ўнутры. Імгненна да мяне падышлі двое з той пары і двое ў цывільным.

— Сюда нельзя ложить цветы.

— Чаму? Гэта ўсяго толькі кветкі.

— Нельзя. Если вы их тут положите, мы должны будем отвезти вас в Центральное РОВД.

— Ребята, тут забілі хлопца, вашага аднагодка…

— Мы знаем, но цветы тут ложить запрещено.

— Кім забаронена?

— Начальством. Властью. Мы всё понимаем, но, пожалуйста, не ложите тут цветы, иначе поедем в РОВД. Пожалуйста.

— Але ж навошта вы служыце гэтай уладзе, хлопцы? Я прашу вас — думайце, думайце, думайце.

— Пожалуйста, уезжайте.

Я павярнулася і пайшла.

— Спаcибо.

Кветкі ўваткнула на бліжэйшым прыпынку 18-га аўтобуса насупраць двара.

За домам № 62 стаялі старыя мужчына і жанчына і дзяўчына ў слязах з лампадкамі ў руках. Сказалі, што ў кватэрах яшчэ хаваюцца людзі».

Піша чытачка «Нашай Нівы» з вуліцы Чарвякова: «Не несите цветы на Площадь Перемен, человека задержали за эти 2 цветочка,

не дали положить к стене, он просто положил на лавку, стая налетела и увела. Я с ребёнком на руках подбежала, но что я могу сделать… их тут целый автобус».

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30