Знайсці
14.11.2020 / 12:44РусŁacБел

Пасля даручэння Лукашэнкі «разабрацца» лабараторыя Synevo прыпыняе тэсціраванне на «карону»

З 16 лістапада лабараторыя «Сінэва» часова не будзе аказваць паслугі па ПЦР-тэставанні на каранавірус. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў лабараторыі TUT.BY. 

У сямі лабараторыях «Сінэва» з сярэдзіны кастрычніка можна было здаць тэст ПЦР на каранавірус. Мяркуючы па чэргах перад лабараторыямі, попыт на паслугу быў вялікі. Аднак «па тэхнічных прычынах» з панядзелка, 16 лістапада, гэтая паслуга аказвацца не будзе, паведамілі ў лабараторыі. Тут кажуць, што прыпыненне часовае, калі адновіцца тэставанне — пакуль не вядома.

Нагадаем, на нарадзе 5 лістапада Аляксандр Лукашэнка абураўся тым, што ў некаторых лабараторыях кошт даследаванняў на COVID-19 даходзіць «да 300 рублёў за адзін тэст», а людзі бягуць у гэтыя лабараторыі і «псіхоз ствараюць у грамадстве». Ён даручыў «да панядзелка» — то-бок 9 лістапада — з гэтым разабрацца.

Лукашэнка заявіў, што тэставанне на каранавірус павінна праходзіць у тых лабараторыях, якія вызначыць Міністэрства аховы здароўя, а калі прыватныя лабараторыі захочуць «дапамагчы дзяржаве», то на «дзяржаўных умовах».

— А то ў нас ужо некаторыя разумнікі закупілі нейкае абсталяванне і пачынаюць шкуру драць з людзей. Псіхоз ствараюць у грамадстве. Бягуць у гэтыя лабараторыі, і да 300 рублёў даходзіць адзін тэст. Калі хтосьці з прыватных лабараторый хоча дапамагчы дзяржаве — на дзяржаўных умовах.

Насамрэч ПРЦ-тэст у прыватнай лабараторыі «Сінэва» каштаваў 63,01 рубля. 

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930