Знайсці
14.11.2020 / 12:33РусŁacБел

Біскуп Касабуцкі: Грамадства напоўненае гераізмам, як у вайну, калі хавалі людзей ад карнікаў

Кветкі і свечкі ў мінскім двары, адкуль Рамана Бандарэнку забрала міліцыя

«Чарговая ахвяра тэрору, чарговая ахвяра насілля», — так характарызаваў смерць Рамана Бандарэнкі біскуп Юрый Касабуцкі на імшы памяці забітага 13 лістапада.

Біскуп заклікаў «у кожнай сітуацыі заставацца чалавекам, Чалавекам з вялікай літары». «Зайздрасць, нянавісць, злоба, жаданне помсты», — біскуп заклікаў адкінуць гэтыя пачуцці.

«Кожны дзень мы молімся аб спыненні таго насілля, якое мы бачым, але, на жаль, яно робіцца большым», — адзначыў біскуп.

Ён з захапленнем адзначыў нараджэнне новай салідарнасці ў беларусах, «калі чалавек адчыняе дзверы, і забягае 20—30 чалавек, і даецца ім прытулак, хоць гэты чалавек і асуджае сябе на небяспеку». Ён параўнаў цяперашнія ўчынкі беларусаў з тым, «як хавалі людзей ад карнікаў у Другую сусветную вайну». «Сёння наша грамадства напоўненае такім жа гераізмам», — сказаў біскуп. «Трэба маліцца, каб мы гэта захавалі, гэтую любоў [пасля гэтага года]», — заклікаў біскуп.

«Нам хочуць навязаць нянавісць, злобу, раскол, але, наадварот, гэта аб'ядноўвае людзей розных канфесій», — сказаў біскуп.

«Яны сталі ахвярай за шчаслівую будучыню для ўсіх нас», — сказаў біскуп Касабуцкі. «У гэтай салідарнасці мы можам прайсці праз любое выпрабаванне ў жыцці», — мяркуе біскуп.

Вось відэазапіс казані:

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера