Знайсці
14.11.2020 / 09:38РусŁacБел

Лукашэнка — Ціханоўскаму: Твой прэзідэнт у Літве сядзіць 

Учора на прэс-канферэнцыі з замежнымі журналістамі Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з палітвязнямі ў СІЗА КДБ 10 кастрычніка, перадае БелТА. 

Па-першае, Лукашэнка застаўся незадаволены пачутымі ад удзельнікаў сустрэчы прапановамі па неабходных зменах у краіне, яны яму падаліся вельмі сугучнымі з тым, пра якія ў свой час гаварылі расійскія дзеячы Ягор Гайдар і Анатоль Чубайс.

«Вось я сяджу і думаю: дзякуй богу, што вы не прыйшлі да ўлады ў Беларусі. Не таму, што вы несяце бязглуздзіцу. А ўся справа ў тым, што беларускі народ вас бы выправадзіў з улады на працягу аднаго года. Як вы, кажу, далёкія ад гэтага народа», — перакананы Лукашэнка. 

Таксама ён пракаментаваў кадры, якія трапілі ў відэа з сустрэчы, дзе некаторыя яе ўдзельнікі смяюцца. Па словах Лукашэнкі, гэта была рэакцыя на такі іх дыялог з Сяргеем Ціханоўскім. 

Маўляў, Ціханоўскі запытаўся, калі яго выпусцяць, у адказ пачуў: «А чаго ты да мяне звяртаешся?» — «Дык вы ж прэзідэнт!» — «Не, Сяргей, твой прэзідэнт у Літве сядзіць». 

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930