Знайсці
13.11.2020 / 14:49РусŁacБел

А раптам кот залез пад капот: ДАІ просіць пільна аглядаць аўтамабіль перад паездкай

У халады бяздомныя каты шукаюць, дзе б сагрэцца. Адным з упадабаных месцаў становіцца аўтамабіль. Што рабіць, каб жывёла не пацярпела і не загінула? Рэкамендацыі дае сталічная ДАІ.

Фота ДАІ

Супрацоўнікі ДАІ нагадваюць, што бяздомныя жывёлы часта хаваюцца пад аўтамабілямі, залазяць пад капот, на колы, у маторны адсек. Калі кіроўца не праявіць належнай увагі і не агледзіць машыну перад тым, як яе завесці, гэта можа скончыцца траўмамі і нават гібеллю жывёлы.

«Калі ласка, уважліва аглядайце свой аўтамабіль, перш чым ўключаць рухавік. Можна пагрукаць па колах, а ў зімовы час ачыстка снегу таксама прымусіць ката пакінуць нагрэтае месца. Не будзьце абыякавымі!» — заклікаюць інспектары.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера