Знайсці
12.11.2020 / 14:55РусŁacБел

Святара з глухога кутка Віцебшчыны выклікалі ў СК

Вячаслаў Барок служыць у Расонах. Гэта самая поўнач Віцебшчыны, глухі кут, адзін з самых маланаселеных раёнаў.

Айцец Вячаслаў — пробашч каталіцкай парафіі там. І вядзе ютуб-канал, а таксама піша ў сацсеткі.

Пропаведзі айца Вячаслава Барка — пра тое, што адбываецца вакол нас. «Дакуль Бог будзе цярпець катаванні сілавікоў над беларусамі?» — такая тэма казані ад 11 лістапада, у якой айцец Вячаслаў адказвае на пытанні парафіян і сваіх гледачоў пасля 8 лістапада, калі ў Мінску было за адзін дзень затрымана больш за 1050 чалавек.

Раней былі пропаведзі «Агрэсія — адкуль бярэцца? Што кажа пра яе Касцёл і Бог. Лёс агрэсараў» і «Дыялог — найлепшы выхад з любога канфлікту».

Сёння Вячаслава Барка выклікалі на гутарку ў Следчы камітэт. Ксёндз паведаміў, што яго запрасілі з мэтай даць тлумачэнні аб тым, што ён гаворыць на сваім Youtube-канале.

Святару паведамілі, што будзе прызначаная лінгвістычная экспертыза па ягоных выказваннях у відэаблогах, а таксама на старонцы ў Instagram. Вусна следчы Зубко яму сказаў, што ідзе праверка ў рамках артыкула 174 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса «Рашэнні, якія прымаюцца па заявах або паведамленнях аб злачынстве». 

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930