Знайсці
11.11.2020 / 16:04РусŁacБел

Работнікі МНС выратавалі ў Мінску двух малых дзяцей, што гуляліся з агнём

Здарэнне адбылося 11 лістапада каля 12:00 у доме на вуліцы Ржавецкай: гарэла кватэра на 8-м паверсе 20-павярховага дома. На балконе знаходзіліся мужчына, жанчына і двое дзяцей, паведамляе 112.by.

Работнікі МНС з дапамогай аўталесвіцы выратавалі 4 чалавекі, у тым ліку двухгадовае і чатырохгадовае дзіця. Яны дастаўлены ў бальніцу з папярэднім дыягназам: атручэнне прадуктамі гарэння.

Пажар быў хутка ліквідаваны. Прычына здарэння высвятляецца, магчыма, дзеці гуляліся з агнём.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера