Знайсці
11.11.2020 / 13:54РусŁacБел

Ціханоўская прызначыла філосафа Вольгу Шпарагу прадстаўніком па адукацыі

Tut.by

У гэтым статусе філосаф, кандыдат філасофскіх навук і выкладчыца Вольга Шпарага зоймецца каардынацыяй рабочых груп і экспертаў у галіне адукацыі, праграм падтрымкі студэнтаў і выкладчыкаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, паведамляе тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай.

У планах таксама распрацоўка праекта рэформы беларускай адукацыі — на ўсіх яе прыступках. У найбліжэйшы час каманда, якую ўзначальвае Вольга, сфармуе адпаведную раду, якая аб'яднае значных спецыялістаў сферы.

«Мы ставім перад сабою задачу зрабіць так, каб аказанне дапамогі студэнтам і выкладчыкам, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій, не вяло толькі да опцыі пакінуць краіну, але дазваляла ім заставацца тут і працаваць для новай, дэмакратычнай Беларусі», — кажа Шпарага.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера