Знайсці
11.11.2020 / 12:07РусŁacБел

Сітуацыя з кавідам кепская. Што вядома і што трэба выконваць

У інфекцыйных аддзяленнях паліклінік у многіх гарадах стаяць даўжэзныя чэргі. Пад кавідных хворых аддалі вялікую частку бальніц. Па ўсім відаць, што сітуацыя вельмі трывожная.

За красавік—чэрвень смяротнасць у Беларусі перавысіла паказчыкі мінулых гадоў на 5500 чалавек, хоць афіцыйна за той перыяд ад Covid-19 у краіне памерла толькі 398 чалавек. Хай гэта будзе вам напамінам пра тое, як важна перасцерагацца цяпер, калі сітуацыя, мяркуючы па ўсім, горшая, чым у веснавую хвалю.

Нагадваем асноўныя правілы і тое, што навука ведае пра каранавірус на сёння.

1. Насіце маску ў грамадскім транспарце, краме, на пошце, у любым закрытым памяшканні. Надзявайце маску і пры размове з чужым чалавекам на дварэ.

2. Мінімізуйце знаходжанне ў транспарце і іншых закрытых памяшканнях.

3. Строга вытрымлівайце як мінімум 10 дзён самаізаляцыі, калі вы першы кантакт.

4. Сімптомы кавіду розныя ў розных людзей. У 4-х чалавек з 10-ці прападае нюх.

У астатніх не прападае. Часты сімптом — кашаль, але не ва ўсіх. У некага баліць галава, у некага — скура. У многіх закладвае нос, але па-асабліваму — без чыхання.

Часта кавід суправаджаецца слабасцю.

Дыягнаставанне ўскладняецца і тым, што тэсты, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі, збойныя. Мы не раз сутыкаліся з гісторыямі, калі муж і жонка маюць аднолькавыя сімптомы, але вынік тэстаў у іх — розны.

5. Кавідныя пнеўманіі развіваюцца прыкладна ў 15% інфікаваных. Памірае ад кавіду толькі 0,55% інфікаваных.

Гэта ў разы і разы больш, чым ад грыпу, але гэта далёка не чума. І ўсё ж будзьце адказнымі. Старэйшыя, слабейшыя людзі — у групе рызыкі, вы можаце прынесці інфекцыю некаму з іх. І іншае — тыя 15—20%, якія пераносяць хваробу цяжка, могуць доўгі час пакутаваць ад запалення лёгкіх, галаўных боляў, слабасці.

6. Падстава для трывогі — цяжкі кашаль, задышка, болі ў грудзях, крайняя слабасць.

7. Звяртайцеся, прабівайцеся да дактароў. Формы працякання кавіду на сёння ўжо дастаткова вывучаныя, схемы лячэння правераныя, дактары ведаюць сваю справу і робяць усё, што могуць.

8. Калі вы хварэеце ў цяжкай форме, вас шпіталізуюць, і дактары вызначаць схему лячэння.

9. Калі вы хварэеце ў мяккай ці сярэдняй форме, галоўных правілаў тры. Абмяжуйце актыўнасць, наколькі гэта магчыма. Як і пры іншых вірусных хваробах, адпачывайце і піце шмат вадкасці (яна выводзіць таксіны). Старайцеся больш ляжаць, лепш у прыўзнятай пазіцыі.

10. Памятайце, што бессімптомныя носьбіты кавіду таксама перадаюць заразу, і так можна нашкодзіць другім людзям.

Правіла нашэння маскі, абмежавання блізкіх кантактаў распаўсюджваецца на вас, нават калі вы малады і здаровы.

11. Надзейныя вакцыны ад Covid-19 — на падыходзе. Можна меркаваць, што ў сярэдзіне наступнага года вакцынацыя стане масавай.

Чытайце таксама: Памерла 30-гадовая работніца дзіцячага садка з Мікашэвічаў. Расказваюць муж і свякроў

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930