Знайсці
09.11.2020 / 16:12РусŁacБел

«Колькі ты яшчэ хадзіць будзеш»: у Гомелі судзілі 73-гадовую пенсіянерку

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 9 лістапада разглядаў справу 73-гадовай Евы Раманаўны Быкоўскай. Па версіі міліцыі, яна ўдзельнічала ў несанкцыянаваным шэсці, піша Радыё Свабода.

25 кастрычніка ў Гомелі анансавалася акцыя пратэсту. У прызначаны час у цэнтры горада сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Яны не трымалі ні сцягоў, ні плакатаў. Тым не менш, міліцыя і АМАП пачалі затрымліваць людзей. Затрымалі і 73-гадовую пенсіянерку Еву Быкоўскую, былую настаўніцу.

Супрацоўнікі АМАП, па сведчанні Евы Раманаўны, вельмі груба абыходзіліся з ёй.

«Лаяліся і матам, і абражалі ўсяляк, крычалі: «С*ка, колькі ты яшчэ будзеш хадзіць?!». Адзін амапавец крычаў: «У яе тата — паліцай!». Гэта надта крыўдна, бо мой тата ваяваў супраць нацыстаў і дайшоў да Берліна. Я была вымушаная потым звярнуцца да псіхолага, у маім жыцці са мной ніхто так не абыходзіўся!» — распавяла пенсіянерка.

У яе забралі мабільны тэлефон — і дагэтуль не вярнулі.

Суддзя Сяргей Кармановіч адправіў справу на дапрацоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930