Знайсці
07.11.2020 / 12:55РусŁacБел

Калі чакаць вынікаў выбараў у ЗША. Можа ўжо пад ноч

Байдэну для перамогі трэба сабраць галасы яшчэ 17 выбаршчыкаў, Трампу — 56. Цяпер лік 253 на 214 (Fox News аддае Байдэну яшчэ 11 галасоў у Арызоне, але не ўсё так проста).

Самы хуткі шлях да развязкі — Пенсільванія (20 выбаршчыкаў), Арызона (11) і Невада (6). Усюды лідзіруе Байдэн.

Ад трох іншых штатаў чакаць асабліва няма чаго: на Алясцы (3) і ў Паўночнай Караліне (15) у Байдэна няма шанцаў, а Джорджыя (16) будзе пералічваць галасы. А гэта надоўга.

Калі чакаць вынікаў

Невада: не раней за раніцу па мясцовым часе (позні вечар у Мінску). Там падлічана пакуль 93% бюлетэняў, у Байдэна 49,8%, у Трампа 48,0%, разрыў — амаль 23 тысячы галасоў. Абяцаюць публікаваць новыя звесткі двойчы ў дзень.

Пенсільванія: тут засталося палічыць вялікія гарады, але Пітсбург і Філадэльфія спынілі падлік бліжэй да ночы напярэдадні і адновяць яго толькі раніцай (ранні вечар — у Мінску). Чыноўнікі ў найбуйнейшым горадзе — Філадэльфіі — абяцаюць укласціся ў некалькі дзён. Падлічана 96%, Байдэн 49,6%, Трамп 49,1%, разрыў — амаль 29 тысяч.

Арызона: буйная і важная сталічная акруга штата абяцае новую порцыю вынікаў каля 19.00 па мінскім часе (16.00 GMT). Падлічана 97%, Байдэн 49,6%, Трамп 48,7%, разрыў — амаль 29 тысяч.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера