Знайсці
07.11.2020 / 10:31РусŁacБел

Лукашэнка на адкрыцці БелАЭС: Беларусь становіцца ядзернай дзяржавай

БелТА

Аляксандр Лукашэнка наведвае Беларускую атамную электрастанцыю ў Астравецкім раёне. Папярэдне ён агледзеў тэрыторыю станцыі з верталёта, піша БелТА.

Лукашэнка назваў запуск Беларускай атамнай электрастанцыі гістарычнай падзеяй у жыцці краіны. «Усё так будзённа, як быццам метро пабудавалі. Гістарычны момант — краіна становіцца ядзернай дзяржавай», — сказаў ён.

Акрамя беларускіх афіцыйных асоб, сярод удзельнікаў мерапрыемства — дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Грыгорый Рапота, генеральны дырэктар «Расатама» Аляксей Ліхачоў і пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў.

У вучэбна-трэніровачным цэнтры БелАЭС Лукашэнку праінфармуюць аб ходзе работ па ўводу станцыі ў эксплуатацыю і яе інтэграцыі ў эканоміку краіны, перспектывах супрацоўніцтва дзяржкарпарацыі «Расатам» з Беларуссю ў галіне ядзернай энергетыкі, навукі і тэхналогій, ходзе рэалізацыі комплекснага плана развіцця рэгіёну будаўніцтва АЭС.

Затым Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з аб'ектамі БелАЭС, у тым ліку наведае будынак Упраўлення першага энергаблока, дзе, як плануецца, дасць дазвол на ўздым электрычнай магутнасці энергаблока (да 400 МВт) у адпаведнасці з этапнай праграмай.

Чакаецца, што Лукашэнка таксама будзе прысутнічаць на мітынгу з удзелам прадстаўнікоў працоўнага калектыву і будаўнікоў Беларускай АЭС, дадае БелТА.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера