Знайсці
06.11.2020 / 13:54РусŁacБел

«Лічым адлічэнні і звальненні недапушчальным». 150 супрацоўнікаў звярнуліся да рэктара БДЭУ

Выкладчыкі і супрацоўнікі БДЭУ напісалі адкрыты зварот да рэктара. У ім яны просяць кіраўніцтва ВНУ ўстрымацца ад пакарання студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю. На 12:00 пятніцы дакумент падпісала больш за 150 чалавек, піша Tut.by.

Аўтары звароту мяркуюць, што адлічэнні і звальненні ўзмацняюць пратэсныя настроі ў ВНУ, вядуць да эскалацыі канфліктаў унутры ўніверсітэта і неўзабаве могуць стаць прычынай масавага сыходу студэнтаў і выкладчыкаў.

— Усё гэта непазбежна прывядзе да сур'ёзных наступстваў для іміджу ўніверсітэта ўнутры краіны і на міжнароднай арэне: да памяншэння колькасці грамадзян Беларусі і замежных грамадзян, якія паступаюць, спынення акадэмічных праграм абмену, адтоку найбольш таленавітых студэнтаў на вучобу за мяжу, — адзначаюць аўтары ліста.

Ім, працягваюць падпісанты, вядома, што ў БДЭУ рыхтуюцца дакументы на адлічэнні і звальненні. Прычына — грамадзянская пазіцыя студэнтаў і выкладчыкаў.

— Мы лічым гэта недапушчальным, — паведамляецца ў звароце.

У дакуменце яны патрабуюць:

— перагледзець прынятыя рашэнні аб звальненні і адлічэнні з прыцягненнем прадстаўнікоў студэнцкіх і прафесійных саюзаў універсітэта;

— кіравацца гуманістычнымі прынцыпамі, пакладзенымі ў аснову акадэмічнай адукацыі;

— прыступіць да фарміравання ва ўніверсітэце атмасферы ўзаемнай павагі і партнёрскіх адносін.

У выпадку адмовы выконваць дадзеныя патрабаванні выкладчыкі і супрацоўнікі БДЭУ пакідаюць за сабой права законна дамагацца адмены «незаконных загадаў аб звальненні і адлічэнні». А таксама звяртацца з хадайніцтвам у міжнародныя і рэспубліканскія арганізацыі. І ў сувязі з «грубым парушэннем прынцыпу акадэмічных свабод» настойваць на прыпыненні сяброўства вну ў гэтых арганізацыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930