Знайсці
05.11.2020 / 15:01РусŁacБел

Лукашэнка пра дактароў, якія з'ехалі ў Польшчу: З'ехаў — назад не вернешся

Пра гэта ён заявіў на нарадзе ў Мінску, піша БелТА.

Лукашэнка нагадаў, што некалькі дзён таму ў Польшчы заявілі аб намерах запрашаць да сябе дактароў з-за мяжы, у тым ліку і з Беларусі, каб наладзіць барацьбу з каранавірусам.

«Вось і ўся казка пра прыгожае жыццё. Асабліва просяць нашых дактароў прыехаць у Польшчу, каб дапамагчы насельніцтву і дзяржаве ў барацьбе з кавідам. Хачу папярэдзіць: лішніх дактароў. Нам самім трэба лячыць нашых людзей. Але, згодна з нашым прынцыпам, мы нікога трымаць не будзем. Аднак трэба разумець: з'ехаў — назад не вернешся, там будзеш працаваць і зарабляць тыя вялікія грошы, за якімі з'ехаў», — падкрэсліў ён.

Лукашэнка звярнуў увагу, што гэта не пагроза, а загад для ўрада.

«Таму ўсіх трэба ставіць на месца, нікому не перашкаджаючы ў выпадку, калі ён хоча вялікага рубля ці ў яго пазелянелі вочы ад валюты», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930