Знайсці
04.11.2020 / 16:38РусŁacБел

Адвакат Ціханоўскага: Сяргей сказаў, што гатовы жыць з жонкай-прэзідэнтам. А Святлана стала яшчэ прыгажэйшай

Пра гэта адвакат Сяргея Ціханоўскага Наталля Мацкевіч распавяла ў інтэрв'ю Tut.by.

Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі ад 29 мая, ужо больш за пяць месяцаў. Адвакат падзялілася апошнімі навінамі пра Ціханоўскага.

«17 жніўня, напярэдадні дня нараджэння, Сяргея перавялі ў Жодзіна. Умовы ўтрымання ў яго тут лепшыя, чым у СІЗА №1 на Валадарскага. Не хачу моцна хваліць, бо, на думку абароны, ён наогул ні дня не павінен быў знаходзіцца пад вартай, але ў Жодзіне яму сапраўды лепш.

Ён знаходзіцца адзін у камеры, гэта дамоўленасць з адміністрацыяй, каб не было ніякіх правакацый», — распавяла адвакат.

«Каго ён бачыць? Супрацоўнікаў, якія раніцай і ўвечары заходзяць з праверкай, адвакатаў, якія прыязджаюць два разы на тыдзень. На прагулку яго выводзяць, але там ён таксама адзін. Яму перадалі тэлевізар, па падпісцы прыходзіць адна газета. Нягледзячы на абмежаваныя кантакты з вонкавым светам, ён вельмі адэкватна ўспрымае ўсё, што адбываецца за сценамі турмы, у курсе ўсіх навін, у тым ліку пра тое, што робіць яго жонка. Трэба сказаць, яму прыходзяць лісты, у тым ліку ад незнаёмых людзей, яго вельмі натхняе, што пра яго не забываюць», — расказала Наталля Мацкевіч.

Адвакат кажа, што Сяргей і Святлана не перапісваюцца і спатканняў ёй, пакуль яна была ў Беларусі, не давалі.

«У асноўным праз адвакатаў мы стараемся перадаваць важныя навіны. Калі я пераказала яму фрагмент інтэрв'ю, дзе ў Святланы пытаюцца, ці змог бы Ціханоўскі жыць з жонкай-прэзідэнтам, ён адразу ж адказаў: «Вядома, змагу. Я бачу, што яна можа быць цалкам нармальным прэзідэнтам». Але ён робіць агаворку, што ў прэзідэнта ў Беларусі павінны быць прадстаўнічыя паўнамоцтвы, а ўлада павінна быць размеркаваная паміж некалькімі галінамі, як у цывілізаваных дзяржавах».

Фота з тэлеграма Святланы Ціханоўскай

«Напэўна, ён ужо таксама глядзіць іншымі вачыма на яе. Кажа, смеласць ёй да твару, што яна стала яшчэ прыгажэйшай.

Разам з тым, ён глядзіць і тэлевізар, дзе транслююцца дзяржаўныя тэлеканалы, так што ведае сітуацыю з некалькіх бакоў. Часам праз адвакатаў ён перадае Святлане прафесійныя парады, ён жа займаўся відэа: як ёй лепш сесці ў адносінах да святла, якую адлегласць павінна быць ад сцяны, якія фразы лепш не выкарыстоўваць, таму што іх вырываюць з кантэксту і эксплуатуюць у негатыўным святле», — дадала адвакат.

Паводле Адар'я Гуштын, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930