Знайсці
04.11.2020 / 15:22РусŁacБел

Пасля 30 сутак арышту выйшаў на волю брэсцкі краязнаўца Ігар Бараноўскі

Раніцай 4 лістапада ў Століне выйшаў на волю вядомы брэсцкі краязнаўца, выпускаючы рэдактар газеты «Царква» Ігар Бараноўскі, паведамляе «Брэсцкая газета».

«Вялікі дзякуй журналістцы Людміле Селех за падтрымку ў судзе, за перадачы, за ўвагу да маёй асобы, за матэрыялы, якія чыталі і ў Століне, і ў Берасці. Ужо на свабодзе, хутка сустрэнемся! Жыве Беларусь!» — сказаў Бараноўскі.

«Брэсцкая газета»

Ігара затрымалі ў Брэсце 4 кастрычніка. На наступны дзень відавочцы затрымання паведамілі рэдакцыі «БГ» наступнае: «Яго забралі мэтанакіравана. Затрымалі каля 16-й гадзіны на Савецкай. Забралі кагосьці яшчэ, але яго мэтанакіравана: тыя, хто там быў, сказалі, што міліцэйскі начальнік менавіта на яго паказаў, яшчэ назваў яго непрыгожа: «Вось гэтага…» Ён не супраціўляўся, пайшоў».

Бараноўскаму далі 15 сутак, потым яшчэ 15 сутак па іншым эпізодзе. З 16 кастрычніка ён сядзеў у Століне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930