Знайсці
03.11.2020 / 12:52РусŁacБел

Лукашэнка — паслу КНДР: У нас неапраўдана нізкі ўзровень адносін

БелТА

Лукашэнка сёння, прымаючы даверчыя граматы ад пасла КНДР, заявіў, што Беларусь разлічвае на ўмацаванне адносін з Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай, паведамляе прэс-служба.

«Неапраўдана нізкі ўзровень адносін у нас, нам трэба больш актыўна працаваць у гэтым кірунку. Мы ўважліва сочым за развіццём сітуацыі на Карэйскім паўвостраве, падтрымліваем усе намаганні па забеспячэнні міру і вырашэння існуючых супярэчнасцяў у гэтым рэгіёне ў цэлым, — сказаў ён. — Зацікаўлены працягваць канструктыўныя кантакты ў міжнародных арганізацыях. Просім новага кіраўніка дыпмісіі звярнуць увагу на такія сферы супрацоўніцтва, як вытворчасць лекаў і прадуктаў харчавання, прафесійнае навучанне і павышэнне кваліфікацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930