Знайсці
02.11.2020 / 23:09РусŁacБел

Падзеі ў Польшчы на БТ рэгулярна каментуе «палітолаг» Матэвуш Піскорскі. Хто гэта?

На фоне масавых акцый пратэсту ў Польшчы, выкліканых амаль поўнай забаронай на аборты ў краіне, беларускія дзяржаўныя прапагандысты пачалі актыўна асвятляць гэтую тэму. У эфіры БТ заяўляюць, што Польшча нібыта стала ахвярай уласных «рэвалюцыйных метадычак», што для заходняй суседкі характэрныя двайныя стандарты, і ўвогуле, замест таго, каб вучыць жыццю Беларусь, няхай Польшча ў сябе парадак навядзе.

Падзеі ў Польшчы для беларускіх прапагандыстаў рэгулярна каментуе «палітолаг» Матэвуш Піскорскі. Сваю палітычную кар'еру ён пачынаў у ўльтраправых і неапаганскіх рухах. Часопіс Odala, які Піскорскі выдаваў на працягу 90-х і на пачатку 2000-х гадоў, неаднаразова публікаваў артыкулы, у якіх адмаўлялася існаванне Халакосту.

Акрамя таго, Піскорскі апраўдваў дзеянні Трэцяга рэйха і заклікаў стварыць «Славянскую імперыю», называючы яе «адзінай надзеяй для белай расы», адзначае The Times.

З пачатку 2000-ых гадоў рэгулярна наведваў Расію, дзе сустракаўся з мясцовымі неанацыстамі. Піскорскі мае антыглабалісцкія, антыамерыканскія, антыкапіталістычныя і еўразійскія погляды. Піскорскі некалькі разоў быў назіральнікам на беларускіх выбарах.

У 2014 годзе ён быў назіральнікам на «рэферэндуме» ў Крыме. Таксама Піскорскі рэгулярна камунікаваў з сепаратыстамі на ўсходзе Украіны, якіх падтрымлівае Расія.

У маі 2016 года яго затрымалі польскія спецслужбы па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з расійскай і кітайскай разведкай.

Амаль 3 гады ён прасядзеў у ізалятары. 16 мая 2019 году яго выпусцілі з варшаўскага следчага ізалятара пад заклад да вердыкту суда.

Акрамя супрацоўніцтва з беларускімі дзяржаўнымі СМІ, Піскорскі рэгулярна каментуе падзеі ў Польшчы для расійскіх прапагандысцкіх медыя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера