Знайсці
02.11.2020 / 15:53РусŁacБел

Лукашэнка: Дэфіцыт святароў за пяцігодку трэба ліквідаваць

Мітрапаліт Веніямін. Фота БелТА

Пра гэта Лукашэнка заявіў на сустрэчы з мітрапалітам БПЦ Веніянімам, паведамляе прэс-служба.

Лукашэнка заўважыў, што ў некаторых прыходах БПЦ няма настаяцеляў, і там даводзіцца несці службу святарам з суседніх храмаў. «А людзі хочуць, каб святар як доктар духоўны пастаянна там быў», — падкрэсліў ён.

Мітрапаліт растлумачыў, што такая сітуацыя, як правіла, складваецца ў невялікіх вёсках, якія не могуць утрымліваць святара.

«Значыць, мы павінны дапамагчы. Святар ніколі не быў клопатам і клопатам для дзяржавы. Таму нам трэба прадумаць. Калі там сапраўды маленькая вёсачка, які сэнс трымаць святара.

Хай у яго будзе прыход шырэй — дапусцім, у рамках сельскага савета. Трэба паглядзець па гэтых структурам, і мы тут гатовыя падключыцца. Дэфіцыт святароў за пяцігодку трэба ліквідаваць. Трэба, каб у нас былі нармальныя кадры», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера