Знайсці
02.11.2020 / 15:36РусŁacБел

У Мінску закрылі яшчэ дзясятак бараў і кавярняў, якія не працавалі 26 кастрычніка

instagram.com/laukaminsk

Пасля візіту санстанцыі і іншых дзяржаўных арганізацый спынілі працу шэраг устаноў харчавання Мінска, якія не працавалі 26 кастрычніка. Сярод іх папулярныя пункты на Зыбіцкай і Кастрычніцкай вуліцах сталіцы, паведамляе Tut.by.

Пастановы дзяржаўных органаў тычацца адразу некалькіх устаноў рэстаратара Уладзіслава Луневіча. Гэта ENZO, «Лаўка», «Дэпо», «Let it be», «Underdog» на Кастрычніцкай, а таксама «Simple» на вуліцы Свярдлова.

Усе бары і кавярні закрылі да ліквідацыі парушэнняў. Іх рэстаратар пералічыў у сваім Twitter: няма асобнай швабры для халадзільнай камеры, няма асобнага мерніка для септадэзу, у аптэчцы адсутнічалі кроплі для вачэй. З усіх праектаў бізнэсоўца ў панядзелак працуе толькі «Дэпо» на Зыбіцкай.

Таксама на Кастрычніцкай і Багдановіча закрылі веганскія кавярні «MonkeyFood». Спіс парушэнняў даслалі і ў бар «el Pushka». Зараз каманда актыўна працуе, каб іх ліквідаваць, і прапануе падтрымаць праект, замовіўшы ў Instagram фірмовы мерч бара або падарункавы сертыфікат.

Акрамя таго, з 31 кастрычніка не працуе кандытарская «Moulin» у Брылевічах і рэстаран «Бярозка» на плошчы Перамогі.

Раней праверкі выявілі недахопы ў працы «Svobody, 4», «Post Bar», «Пересмешник», «O’Petit», «Brioche Bistro», «Umami», некаторыя абʼекты «Dominoʼs Pizza» і «Піцца Лісіцца», ды іншых устаноў, якія не працавалі 26 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930