Знайсці
02.11.2020 / 14:05РусŁacБел

Лукашэнка пра Кандрусевіча: Ездзіць у Польшчу і атрымліваць кансультацыі — нікому не будзе дазволена

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з мітрапалітам БПЦ Веніямінам.

«Пры ўсіх падзеях, якія адбываліся і адбываюцца, асабліва ў Мінску, нам удаецца гэты канфесійны мір захаваць. Вядома, не без памылак і з боку ўладаў, і з боку нашых канфесій. Але хачу, каб вы мяне разумелі і пачулі іншыя, калі хоць адна арганізацыя ў Беларусі, будзь то грамадская ці рэлігійная, будзе накіравана на разбурэнне дзяржавы, я, вядома, як кіраўнік дзяржавы па Канстытуцыі абавязаны абараняць гэту дзяржаву, гэта мой найпершы абавязак. Вядома, я буду вымушаны рэагаваць», — заявіў Лукашэнка.

Ён прывёў у прыклад кіраўніка каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча.

«Ездзіць у Польшчу і атрымліваць кансультацыі, як разбураць нашу краіну нікому не будзе дазволена», — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, што кіраўніка каталіцкай царквы Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча 31 жніўня без тлумачэння прычын не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Пазней Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю, заявіўшы, што каталіцкі іерарх выехаў з нашай краіны для кансультацый у Варшаву і, атрымаўшы пэўныя задачы, вяртаўся ў Беларусь і трапіў у спіс неўязных, які з'яўляецца агульным для Беларусі і Расіі. Ён таксама паведаміў, што з'явілася інфармацыя аб наяўнасці ў Кандрусевіча, акрамя беларускага, грамадзянства іншай краіны.

У сярэдзіне верасня стала вядома: фармальнай прычынай стала тое, што пашпарт каталіцкага іерарха прызналі несапраўдным.

Таксама сёння Лукашэнка выказаўся пра недахоп святароў у Беларусі, піша БелТА.

«Мы пабудавалі нямала прыходаў, і ў нас часам не хапае святароў. І не толькі ў вас. Але праваслаўная царква з-за мяжы, з чужых нам краін не вязе святароў, як гэта адбываецца ў некаторых канфесіях. І я Папу Рымскаму (і ранейшаму, і цяперашняму) пазначыў гэтую тэму. Як мы можам прымаць цяпер святароў з Польшчы, калі польская дзяржава, чыста каталіцкая, заняла такую пазіцыю ў дачыненні да Беларусі? Гэта ненармальна», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён лічыць, што ў Беларусі трэба «больш інтэнсіўна рыхтаваць сваіх каталіцкіх святароў». Гэтае пытанне, паводле яго слоў, было пастаўленае яшчэ перад Папам Рымскім Бенедыктам XVI. «Мы будзем на гэтым настойваць», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930