Знайсці
02.11.2020 / 13:40РусŁacБел

Лукашэнка: Людзі ўжо не тыя, што былі месяц таму

БелТА

Сітуацыя ў эканоміцы і на вядучых прадпрыемствах абмяркоўвалася на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам, піша БелТА.

«Скажу шчыра, вельмі хацелася б, каб у гэтым годзе на зло, як у народзе кажуць, нашым ворагам і непрыяцелям эканоміка ў нас спрацавала прынамсі не горш, чым у суседзяў», — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што галоўнае — не проста статыстычныя лічбы ВУП, а рэальныя продажы вырабленых тавараў: «Вядома, калі б мы вытрымалі тыя свае мэты, якія мы паставілі, дасягнуўшы іх, і па ВУП захавалі ўзровень мінулага года…Але не ў тупую, не наўпрост, што мы там трактароў і аўтамабіляў стварылі столькі, што няма куды падзець іх. Галоўнае тавар прадаць. Таму гэта важна».

Лукашэнка таксама пацікавіўся прагнозам развіцця на 2021 год, папрасіўшы коратка далажыць на гэтую тэму. «Бо мы яшчэ сустрэнемся і ў больш шырокім коле, абмяркуем нашы планы на 2021 год. Ну а на Усебеларускім народным сходзе ўжо пазначым контуры нашай пяцігодкі», — адзначыў ён.

Аляксандра Лукашэнку цікавіла і сітуацыя на прадпрыемствах, дзе ў тым ліку «з-за мяжы спрабавалі разгайдаць абстаноўку, высоўваючы ўльтыматумы і заклікаючы да забастовак».

«Малайцы рабочы клас і наша гэтая тэхнічная інтэлігенцыя, проста малайцы. Зразумелі, што яны могуць страціць. Ды і людзі ўжо не тыя, што былі нават месяц таму, — сказаў Лукашэнка. — Ну і ўбачылі тых, хто хацеў прыйсці да ўлады. Гэта таксама карысна. Гэта добры ўрок з апошніх падзей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930