Знайсці
29.10.2020 / 17:3021РусŁacБел

Беларусь закрыла межы з Літвой, Польшчай, Украінай і Латвіяй на ўезд

Беларусь закрыла межы з Літвой, Польшчай, Украінай і Латвіяй на ўезд. Грамадзяне Беларусі нейкі час не маглі вярнуцца дадому. Пазней грамадзян Беларусі ўсё ж пачалі пускаць.

«Для многіх гэта было нечаканасцю, у тым ліку для нас. Ніхто не чакаў. Не хвалюйцеся, гэта ніякае не ваеннае становішча. Прычына ў COVID-19. Які бок стаў ініцыятарам, не магу сказаць», — сказалі ў Дзяржпагранкамітэце Анлайнеру.

Рашэнне аб закрыцці межаў абсалютна нечаканае, ніхто пра яго не папярэджваў. На пагранпераходах і каля іх адбываюцца драматычныя сцэны. 

Аэрапорт Мінск не закрыты, самалёты прылятаюць. У органах дзяржкіравання разгубленасць: так, пра закрыццё межаў з Польшчай, Літвой, Украінай і Латвіяй на ўезд нічога не ведае МЗС.

На мяжы беларусам абяцалі прапусціць іх сёння пазней, паведамляюць чытачы Нашай Нівы з аднаго з пагранпераходаў. Замежнікаў — не.

На аўтамабільных памежных пераходах пануе поўны хаос. Між тым чыгуначнае і авіязлучэнне не перарываліся. Самалёты прыбываюць у Мінск па раскладзе, у тым ліку з Варшавы.

Пазней з'явілася афіцыйнае тлумачэнне сітуацыі на мяжы.

«У сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай у сумежных краінах Рэспубліка Беларусь часова абмяжоўвае ўезд на сваю тэрыторыю праз наземныя пункты пропуску асобных катэгорый фiзiчных асоб з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны», — паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930