Знайсці
25.10.2020 / 09:12РусŁacБел

Памёр кіраўнік «Самсунга» Лі Гон Хі. Ён ператварыў кампанію ў сусветнага гіганта

Старшыня канцэрна Samsung Лі Гон Хі памёр ва ўзросце 78 гадоў, піша РБК

Yonhap

Лі Гон Хі меў праблемы са здароўем пасля перанесенага ў 2014 годзе сардэчнага прыступу. Апошнія некалькі гадоў ён заставаўся фармальным кіраўніком кампаніі, а фактычна Samsung кіруе яго сын Лі Чжэ Ену.

«Старшыня Лі быў сапраўдным празорцам, які ператварыў Samsung з мясцовага бізнэсу ў вядучага сусветнага наватара і прамысловага гіганта. Яго заява 1993 года аб «новым кіраванні» стала рухаючай сілай бачання кампаніі па прадастаўленні найлепшых тэхналогій для развіцця глабальнага грамадства. <…> Яго спадчына будзе вечнай», — гаворыцца ў заяве Samsung.

Лі Гон Хі нарадзіўся 9 студзеня 1942 года. Яго бацька, Лі Бен Чхоль, быў заснавальнікам Samsung Group. Пасля яго смерці ў 1987 годзе Лі Гон Хі ўзначаліў канцэрн.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930