Знайсці
24.10.2020 / 16:429РусŁacБел

Ляшчэня: «Масква пачынае дыстанцыявацца ад таго, што можа адбыцца ў Мінску»

На сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Сяргеем Нарышкіным прысутнічалі кіраўнікі Рады бяспекі Валерый Вакульчык і Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель. Фота БелТА.

«Масква пачынае дыстанцыявацца ад таго, што можа адбыцца ў Мінску 25—26 кастрычніка і пасля гэтых дат», — мяркуе былы беларускі дыпламат, памочнік Аляксандра Лукашэнкі па міжнародных пытаннях Ігар Ляшчэня.

У той жа час Масква пакуль не бачыць у Беларусі фігуры, якая магла б гарантаваць расійскія інтарэсы гэтак жа, як Аляксандр Лукашэнка, лічыць Ляшчэня.

25 кастрычніка скончыцца тэрмін ультыматуму Святланы Ціханоўскай, пасля чаго апазіцыя збіраецца перайсці да больш актыўных дзеянняў.

Ляшчэня звяртае ўвагу на адказ міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова на пытанне аб гатоўнасці да змены ўлады ў Беларусі (14 кастрычніка): «Неабходна бачыць перспектыву развіцця нашых саюзнікаў, тыя крокі, якія нам дазволяць захаваць добрыя, узаемавыгадныя адносіны з імі, незалежна ад таго, як будуць развівацца ўнутрыпалітычныя падзеі».

«А вось 22 кастрычніка афіцыйны Мінск мог пахваліцца адразу патройнай увагай Масквы. «Руцінны» візіт дырэктара службы замежнай выведкі С. Нарышкіна праходзіў у абрамленні выказванняў У. Пуціна і Д. Пяскова на беларускую тэматыку», — піша Ігар Ляшчэня сябе ў фэйсбуку.

На пасяджэнні дыскусійнага клуба «Валдай» Уладзімір Пуцін дапусціў, што беларускімі сілавікамі ўжывалася неапраўданая жорсткасць. І выказаў меркаванне, што, тыя, хто гэта дапусціў, павінны адказаць.

А яго прэс-сакратар у інтэрв'ю праграме «Вялікая гульня» і зусім завяршыў апісанне глыбіні расійска-беларускіх адносін высновай аб тым, што «для Пуціна і для Расіі галоўнае — гэта не адносіны двух прэзідэнтаў, не адносіны асабіста з Лукашэнкам. Галоўнае — гэта адносіны з братнім для нас беларускім народам», — звяртае ўвагу Ляшчэня.

Тое, што палітыкі не могуць публічна сказаць самі, яны даручылі тэлевядучай НТВ Ірадзе Зейналавай, якая 18 кастрычніка заявіла: «Лукашэнка павінен зразумець, што наступны транш, які сыдзе таксама на аплату даўгоў, будзе вельмі моцна залежаць ад таго, як ён свае абяцанні выканае: і па транзіце нафтапрадуктаў праз нашы парты, і па рэферэндуме па Канстытуцыі, пасля якога павінны прайсці выбары».

У той жа час, мяркуе Ляшчэня, Крэмль не адмовіўся ад прызнання Аляксандра Лукашэнкі пераможцам прэзідэнцкіх выбараў, таму што Масква «пакуль не бачыць рэальнага альтэрнатыўнага кандыдата, які мог хаця б збольшага захаваць цяперашні ўзровень расійскіх інтарэсаў у нашай краіне».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера