Знайсці
24.10.2020 / 15:251РусŁacБел

Саша Філіпенка на ўручэнні прэміі ў Маскве гаварыў пра зняволеных беларусаў

На ўручэнні прэстыжнай літаратурнай прэміі ў Маскве расійскі пісьменнік беларускага паходжання Саша Філіпенка заклікаў зрабіць усё магчымае, каб вызваліць Дзмітрыя Строцава, Вольгу Шпарагу, Аляксандра Васілевіча і ўсіх беларусаў.

Саша Філіпенка каля свайго роднага дома ў Мінску. Фота Надзеі Бужан.

Лаўрэаты прэміі «Ясная паляна» былі названыя ўчора, 23 кастрычніка, у маскоўскім Вялікім тэатры. Саша Філіпенка ўзяў узнагароду ў намінацыі «Выбар чытачоў» за кнігу «Вяртанне ў Астрог», прычым у галасаванні выйграў «па-беларуску» — свой голас за яго аддала больш за 70 адсоткаў чытачоў.

«На жаль, у залі няма некаторых з маіх настаўнікаў, — сказаў Філіпенка ў сваім спічы. — Мы бачым, што сёння адбываецца ў Мінску: тут ніяк бы не змог апынуцца вялікі рускамоўны паэт Дзмітрый Строцаў, мой педагог па філасофіі Вольга Шпарага альбо галерыст Аляксандр Васілевіч, у якога я прэзентую ўсе свае кнігі ў Мінску, — цяпер яны знаходзяцца ў турме. Мы павінны прыкласці максімальныя намаганні для таго, каб яны неадкладна аказаліся на волі. І не толькі тыя, хто мае дачыненне да музыкі, філасофіі і літаратуры, але ўсе беларусы павінны аказацца на волі. У нас няма ніякіх палітычных альбо эканамічных лозунгаў, нашы патрабаванні толькі маральна-этычныя — мы проста хочам «людзьмі звацца».

ІК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера