Знайсці
23.10.2020 / 17:0422РусŁacБел

Больш за 1000 медыкаў разам з акадэмікам Мрочакам падпісалі адкрыты ліст за новыя выбары

Больш за 1000 медыкаў падпісалі адкрыты ліст за новыя выбары і супраць гвалту сілавікоў.

Медыцынскія работнікі выставілі свае патрабаванні аб спыненні агрэсіі ў дачыненні да мірных грамадзян, аб расследаванні катаванняў, аб вызваленні палітычных зняволеных, затрыманых грамадзян на мірных пратэстах. Аб прыцягненні да адказнасці сілавых структур і выканаўцаў загадаў, аб своечасовым аказанні медыцынскай дапамогі для зняволеных, аб аднаўленні грамадзян на працоўныя і навучальныя месцы, якія страцілі іх па палітычных прычынах, аб прызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі і правядзенні новых сумленных выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

Сярод падпісантаў ліста такія вядомыя ў медыцыне людзі, як Аляксей Цыганоў — доктар-эпідэміёлаг, галоўны доктар; Аляксандр Мрочак — доктар-кардыёлаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і многія іншыя паважаныя беларускія дактары

З поўным спісам падпісантаў вы можаце азнаёміцца ​​тут.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера