Знайсці
23.10.2020 / 09:513РусŁacБел

«Праверка ўцечкі звестак»: жыхар Магілёва стаў ахвярай новай схемы кібермахлярства і страціў 300 рублёў

Пра выпадак піша ў сваім тэлеграм-канале СК.

37-гадовы магілёвец зарэгістраваўся на сайце нібыта Фонду абароны персанальных звестак. Арганізацыя прапаноўвала ўсім ахвотным прайсці працэдуру праверкі на прадмет уцечкі сваіх асабістых звестак у інтэрнэт.

Вынік «праверкі» афармляўся справаздачай, дзе паказвалася, якая менавіта асабістая інфармацыя выкарыстоўвалася трэцімі асобамі, а таксама магчымасць атрымання ў сувязі з гэтым грашовай кампенсацыі.

Пацярпеламу паведамілі, што ў сувязі з уцечкай яго асабістых звестак яму будзе кампенсацыя больш за 1200 даляраў ЗША, аднак для гэтага неабходна аплаціць страхоўку і іншыя паслугі, звязаныя з пераводам на яго рахунак грошай.

У выніку мужчына перавёў невядомай асобе больш за 300 рублёў, пасля чаго з ім перасталі выходзіць на сувязь.

Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 209 (махлярства) Крымінальнага кодэкса.

Следчыя нагадваюць грамадзянам аб неабходнасці быць больш пільнымі і не паддавацца на хітрыкі ашуканцаў!

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930