Знайсці
22.10.2020 / 21:5433РусŁacБел

Ланская: На фоне апошніх падзей 60% майго акружэння адфільтравалася

Спявачка Алена Ланская ў праграме «Маркаў. Нічога асабістага» на тэлеканале АНТ распавяла, як змяніўся яе круг зносін з пачаткам пратэстаў.

Падчас інтэрв'ю спявачка заявіла, што ніколі не дазваляла сабе мець карону на галаве.

«Я заўсёды паважліва ставілася да кожнага чалавека ў маім жыцці, таму што лічу, што кожны прыносіць табе пэўны вопыт, дае ўрок, каб ты стаў лепшым. Напэўна, менавіта па гэтай прычыне я не дазволіла сабе змяніць сваім поглядам, якія б «пячэнькі» мне ні прапаноўвалі», — сказала Алена Ланская.

Паводле яе слоў, на фоне апошніх падзей прыкладна 60% яе акружэння адфільтравалася.

«Пасля таго як я адчула на сабе ўвесь той негатыў ад калегаў, людзей, якіх я паважала раней, мне прыйшлося паставіць на паўзу зносіны з некаторымі людзьмі. Я спадзяюся, што гэта якім-небудзь чынам хутка вырашыцца, мы ўсё роўна ў адным цэху, нікуды не дзенешся», — прызналася артыстка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера